Спадчына: Іванкавічы
Панядзелак, 26 Студзень 2015 15:56
5 студзеня 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935–1998) Рыгора Іванавіча Афанасіка, вучонага ў галіне меліярацыі, члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі, заслужанага меліяратара Беларусі
Рыгор Іванавіч Афанасік нарадзіўся 5 студзеня 1935 года ў вёсцы Іванкавічы Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці).